Фота ТАСС.

Фота ТАСС.

25-гадовы француз вырашыў у апошнія дні «старога» года паспытаць шчасця ў казіно горада Ля-Рашэль і выйграў 519 тыс. 956 еўра.

Як толькі ён апусціў у шчыліну гульнявога аўтамата тры манеты па 20 еўрацэнтаў, машына ў адказ на стаўку дала сігнал, што ён выйграў.

Атрыманы грашовы прыз стаў самым буйным у гісторыі існавання гэтага казіно. Паводле дырэкцыі, за цягам 2014 года наведвальнікі гэтага казіно выйгравалі ў сярэднім каля 120 тысяч еўра за дзень. Колькі чалавек прайгралі і якія сумы, не ўдакладняецца.

Згодна з існуючым у Францыі правіламі, каля 93% грошай, атрыманых ад зробленых ставак, «аднарукія бандыты» павінны пераразмяркоўваць гульцам у выглядзе выйгрышу.

Нацыянальны рэкорд у проціборстве з «аднарукім бандытам», усталяваны ў канцы сакавіка 2011 года ў казіно французскага горада Пор-Круэсці, складае 9.420.902 еўра. У тыя часы, аднак, ігральныя аўтаматы гэтага тыпу ў трох дзясятках казіно былі аб'яднаныя ў адзіную электронную сістэму, чым і абумоўленая настолькі вялікая сума.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?