1 студзеня ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства аховы здароўя «Аб устанаўленні пералікаў аптэчак першай дапамогі, аптэчак хуткай медыцынскай дапамогі, укладанняў, якія ўваходзяць у гэтыя аптэчкі, і вызначэнні парадку іх камплектацыі» № 80 ад 4 снежня 2014 года.

Цяпер аўтаўладальніку не абавязкова мець у аптэчцы валідол і нітрагіцэрын (ўжываецца пры інфарктах, інсультах, высокім ціску).

З гэтага часу ў вас павінны быць:

  • дзве ўпакоўкі нестэрыльных бінтоў: памерам 5х5 см і 5х10 см;
  • стэрыльная вата (50 г);
  • пластыры бактэрыцыдныя: 3 шт. памерамі 2,5х7,2 см і 1 шт. — 4х10 см або 6х10 см;
  • пластыр у шпулі, памерам 1х500 см альбо 2х500 см.

Як і раней, у аптэчцы павінны быць 4 ўпакоўкі стэрыльных сурвэтак (16х14 см або 45х29 см), раствор амонія, раствор ёду, жгут і астуджальны гіпатэрмічны пакет.

Аптэчкі камплектуюцца вытворцамі або аўтаўладальнікамі самастойна.

Нагадаем, што камплектацыю аптэчкі могуць праверыць падчас тэхагляду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?