Супрацоўнікі Службы аховы дзяржмяжы Літвы затрымалі пецярых чачэнцаў у маршрутным аўтобусе, паведамляе партал Delfi.Lt.

Чацвёра з іх, якія трапілі ў Літву з Беларусі, у той дзень былі перададзеныя беларускім памежнікам, а пяты, які прад'явіў падробны дакумент, — арыштаваны.

Літоўскія памежнікі пры патруляванні ў раёне вёскі Рынджуны Салечніцкага (Шальчынінкскага) раёна 31 снежня выявілі сляды некалькіх чалавек. Сляды вялі з Беларусі на тэрыторыю Літвы.

Памежнікі адсачылі іх да шашы і здагадаліся, што парушальнікі маглі тут сесці ў аўтамабіль.

Каля выезду з так званай Дзевянишкскай пятлі, якая глыбока ўкліньваецца ўглыб тэрыторыі Беларусі, утвараючы «апендыкс», памежнікі праверылі прыгарадны аўтобус і затрымалі ў ім чачэнцаў, грамадзян Расіі, ва ўзросце 20, 24 і 33 гадоў. У іх пашпартах не было шэнгенскіх візаў, якія прадастаўляюць права легальнага ўезду і знаходжання на тэрыторыі ЕС.

Пяты пасажыр прад'явіў памежнікам пашпарт, выдадзены на імя грамадзяніна Славеніі 23 гадоў, а таксама ідэнтыфікацыйную картку асобы на тое ж імя. Паводле папярэдніх дадзеных, абодва гэтыя дакумента — фальшыўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?