Прэзідэнт Нігера Махамаду Ісуфу заклікаў міжнародную супольнасць увесці войскі ў Лівію для спынення ўзброенага канфлікту там, паведамляе агенцтва Франс Прэс.
Пасля скідання дыктатара Муамара Кадафі была спроба стварыць у краіне дэмакратычны лад. Аднак парламент раскалоўся па племянной і рэгіянальнай прыкметах. Сталіцу краіны занялі баевікі-ісламісты, а законна абраны ўрад укрыўся на ўсходзе краіны, на мяжы з Егіптам.
Племянныя і гарадскія апалчэнні ў краіне мацнейшыя за афіцыйную армію.
Над некаторымі гарадамі Лівіі ўзняліся чорныя сцягі «Ісламскай дзяржавы». Гэта турбуе суседнія краіны, у тым ліку і бедны Нігер, краіну, што займае вялікія абшары Сахары на поўдзень ад Лівіі.