У паведамленні на старонцы батальёна «Бэтмэн» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» сцвярджаецца, што Аляксандр Бядноў быў забіты 1 студзеня па распараджэнні кіраўніка ЛНР Ігара Платніцкага.

«Бэтмэн і ўсё яго суправаджэнне па загадзе Платніцкага знішчаныя, аддадзены загад на зачыстку ўсіх непрымірымых камандзіраў, — напісалі аўтары запісу. — Супраціву з боку Бэтмэна не было, іх тупа расстралялі на хаду».

Згодна з інфармацыяй, распаўсюджанай батальёнам, байцы «Бэтмэна» апазналі цела свайго камандзіра, якое знаходзілася ў Volkswagen Transporter Т-4. Тыя, хто нападаў, нібыта спалілі і машыну Toyota Prius, якая суправаджала аўтамабіль камбата. На старонцы падраздзялення апублікаваныя фатаграфіі пакамечаных аўтамабіляў і двух трупаў. Адзін з іх, абгарэлы, знаходзіўся ў салоне машыны, другі ляжаў каля яе. У паведамленні адзначаецца, што забітыя шэсць апалчэнцаў з картэжу Бяднова.

Генеральная пракуратура ЛНР паведаміла, што камандзір батальёна Аляксандр Бядноў, вядомы пад мянушкай Бэтмэн, «аказаў узброены супраціў пры затрыманні і быў забіты».

Паводле звестак міліцыі ЛНР, байцы Бэтмэна на працягу доўгага часу ўтрымлівалі ў закладніках і катавалі 13 мясцовых жыхароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?