Ягор Філіпенка на падвядзенні вынікаў сезона 2014, фота Tribuna.com

Ягор Філіпенка на падвядзенні вынікаў сезона 2014, фота Tribuna.com

Новым клубам Ягора Філіпенкі можа стаць іспанская «Малага».

Філіпенка, у якога 31 снежня скончылася пагадненне з БАТЭ, ужо прыбыў у Малагу і нават прайшоў у клубе медыцынскае абследаванне, паведамляе «Marca». Зараз вядуцца перамовы аб дэталях кантракту.

У сезоне-2014 беларускі абаронца правёў за БАТЭ 23 матчы ў нацыянальным чэмпіянаце, забіў 1 гол, аддаў тры дзейсныя перадачы, зарабіў 5 жоўтых і 1 чырвоную картку.

У гэтым сезоне ў вышэйшым дывізіёне чэмпіянату Іспаніі «Малага» займае сёмае месца. Наступны матч — 3 студзеня супраць «Альмерыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?