Двухматорны самалёт Piper PA-34 Seneca пацярпеў крушэнне ў амерыканскім штаце Кентукі, загінулі трое пасажыраў і пілот, паведамляюць інфармагенцтвы.
Выжыць удалося сямігадовай дзяўчынцы, якая самастойна дабралася да бліжэйшага дома ў акрузе Лаян, каб расказаць пра катастрофу. Жыхары дома выклікалі ратавальнікаў. Дзяўчынка шпіталізаваная з лёгкімі траўмамі, яе жыццё па-за небяспекай.
Даследуюцца прычыны аварыі. Як паведамілі ў Федэральным упраўленні грамадзянскай авіяцыі ЗША, авіядыспетчары страцілі кантакт з самалётам, калі той пралятаў над тэрыторыяй акругі Маршал. Пілот паведамляў пра праблемы з рухавіком.
Іншыя абставіны інцыдэнту высвятляюцца.