мітрапаліт Філарэт

Напярэдадні Раства Хрыстова мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт, патрыяршы экзарх усяе Беларусі зьвярнуўся да кліру і паствы Беларускай праваслаўнай царквы з пасланьнем.

«У мінулым годзе ў епархіях Беларускага экзархата адбываліся ўрачыстасці ў гонар 1015‑годдзя Праваслаўнай Царквы на Белай Русі, — гаворыцца ў калядным пасланні. — Нам рана падводзіць вынікі, таму што мы знаходзімся яшчэ ў самым пачатку вельмі цяжкага шляху аднаўлення Царквы на нашай зямлі ў тым яе значэнні і ў той годнасці, якая запатрабавана шматпакутнай гісторыяй нашага народа».

«У сённяшнія вельмі няпростыя часы на хрысціянах ляжыць асаблівая адказнасць за стан сваіх сэрцаў і розумаў, — зазначае ўладыка Філарэт. — Мы закліканы не толькі захоўваць перад светам нашу веру ў Бога, але і праяўляць глыбіню свайго асабістага даверу да Творцы. Нам належыць не палохацца буянства стыхій гэтага свету, а тым больш забабонаў і пустых страхаў, — але ў любых абставінах без боязі жыць і сведчыць аб Госпадзе нашым Ісусе Хрысце як Збаўцы свету».

Паводле Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0