Рассельгаснагляд мае намер узмацніць маніторынг прадукцыі беларускай птушкагадоўлі, што паступае ў Расію, на бяспеку. 

Падставай для гэтага стала інфармацыя, абнародаваная на беларускім сайце дзяржаўных закупак icetrade.by. Там, у прыватнасці, «публікуюцца тэндары на закупку вельмі вялікіх колькасцей антыбіётыкаў для птушкагадоўчых гаспадарак», паведамляе прэс-служба расійскага ведамства. У сувязі са з'яўленнем такой інфармацыі Рассельгаснагляд мае намер звярнуцца да дзяржаўнай ветэрынарнай службы Беларусі з просьбай праясніць сітуацыю. 

Як паведамлялася раней, 28 снежня кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт правёў нараду, на якой у тым ліку было заяўлена, што ветэрынарная служба Беларусі не прымае мер па ўстараненні прычын паставак у РФ небяспечнай прадукцыі. 

«Кампетэнтнымі органамі Беларусі не праводзіцца своечасовая актуалізацыя нарматыўна-прававых актаў у галіне ветэрынарыі і харчовай бяспекі», — паведаміла па выніках нарады прэс-служба Рассельгаснагляду. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?