Гэтая зіма пакуль мала нагадвае снежную зіму 2013 года.

Гэтая зіма пакуль мала нагадвае снежную зіму 2013 года.

Рэзкая змена надвор'я чакаецца ў Беларусі ў прамежку між 4 і 6 студзеня. 4 студзеня ўдзень тэмпература на большай частцы краіны складзе 0—2 градусы. А ўжо 6 студзеня зранку ці пад вечар яна апусціцца да мінус 7 у Берасці, мінус 8—10 у Горадні і Мінску, мінус 12—14 у Гомелі, Магілёве, Віцебску.

Марозу будуць папярэднічаць снегапады сёння і заўтра, што выкліча нябеспекі на дарогах.

Сіноптыкі прагназуюць, што салідныя маразы пратрымаюцца тры-чатыры дні, пасля чаго іх ізноў зменіць працяглая адліга.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?