Полацкая сярэдняя школа № 4 з мінулага навучальнага года праводзіць набор у так званыя кадэцкія класы. Напрыканцы снежня вучні спецыялізаваных класаў ва ўрачыстай абстаноўцы прыносілі ганаровую клятву на вернасць Айчыне.
На свяце прысутнічаў шэраг ганаровых гасцей — старшыня полацкага гарвыканкама Уладзімір Тачыла, архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій, намеснік старшыні Беларускага Сувораўска‑Нахімаўскага саюзу Леанід Багдасараў і іншыя. Дырэктар школы Жанна Жаўняровіч выказала вялікую падзяку кіраўніцтву горада і Камітэту па адраджэнні Полацкага кадэцкага корпуса імя генерала Р.І. Кадраценка за ўсебаковую падтрымку.
Калі ўзгадаць, што Полацкі кадэцкі корпус — вайсковая навучальная ўстанова, паўстае мэтазгоднае пытанне: навошта нейтральнай паводле Канстытуцыі Беларусі адраджэнне менавіта вайсковых традыцый? Тым больш, хутчэй суседскіх рускіх, чым беларускіх. Як стасуюцца са свецкай адукацыяй словы з клятвы маленькіх кадэтаў «Душа — Богу»? І каму ў свой час будуць служыць аддана і з гонарам выпускнікі новаўзноўленага кадэцкага корпусу — Отечеству ці Айчыне?