Грамадства88

Мілінкевіч: Пяць тэзісаў для ЕГУ

Як грамадскі дзеяч і палітык, я ведаю: на выбарах прынята абяцаць і пераконваць. Але хто выбірае сёння — на выбарах новага рэктара Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта?

Фармальна — Агульны сход сузаснавальнікаў. Аднак, па сутнасці, гэта наш супольны выбар. Выбар усіх, каму не абыякавы лёс беларускай ВНУ за межамі Беларусі. ЕГУ - не прыватны праект. Ён будзе паспяховым толькі тады, калі стане сумай нашых асэнсаваных калектыўных намаганняў на карысць краіны. Вось чаму я — як кандыдат на пасаду рэктара — хачу падзяліцца сваім бачаннем перспектыў гэтай унікальнай па статусе і патэнцыяле навучальнай установы.

Пяць тэзаў для новага Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта — «самага еўрапейскага з беларускіх, самога беларускага з еўрапейскіх»:

1. Беларускасць як стратэгічны выбар.

Гэта не прапіска супрацоўнікаў і не моўны рэжым, а пазначэнне навуковых і адукацыйных прыярытэтаў універсітэта.

ЕГУ мае выдатную перспектыву стаць цэнтрам даследаванняў пра Беларусь і для Беларусі. Ён здольны аб'яднаць вакол сябе як навукоўцаў розных краін, так і беларусаарыентаваныя праекты — ад незалежных даследчых цэнтраў да бізнэс-структур і несістэмных адукацыйных ініцыятыў. Беларусь — наш унікальны рэсурс. Яго трэба асэнсоўваць і даследаваць.

2. Еўропа — не прытулак, а месца дзеяння.

Еўрапейскасць павінна стаць для ЕГУ не пазнакай на мапе, а грунтоўным прынцыпам існавання.

Рэальны еўрапейскі статус універсітэта прынясуць актыўнае ўключэнне ў міжнародныя адукацыйныя праграмы і даследчыя праекты, інтэнсіўныя студэнцкія абмены, рост публікацый, павышэнне індэксу цытавання і кампетэнтная прысутнасць у публічным полі. Пара перастаць быць «ахвярамі рэжыму» і інтэлектуаламі «у выгнанні». Час стаць адэкватнымі партнёрамі. ЕГУ здольны прынесці больш еўрапейскага ў Беларусь, а не толькі больш беларусаў у Еўропу.

3. Актыўна зарабляць, разумна выдаткоўваць.

Менавіта такі падыход можа змякчыць праблему скарачэння фінансавання для «ўніверсітэта, які жыве з міласціны».

Тры асноўныя вектары пазітыўнай перспектывы: пошук новых партнёраў (у тым ліку для падтрымкі асобных курсаў і праграм), пашырэнне спісу платных паслуг (для замежных студэнтаў, завочнага навучання і паслядыпломнай адукацыі) — і жыццё па сродках, што азначае скарачэнне неэфектыўных выдаткаў і раздзьмутага адміністрацыйнага штата. З пераразмеркаваннем рэсурсаў на карысць студэнтаў — тых, ад каго залежыць будучыня краіны.

4. Уладай трэба дзяліцца. Няма акадэмічнага жыцця без акадэмічных свабодаў.

Неабходная рэформа кіравання.

Патрэбны пераход ад адміністрацыйнай мадэлі да партнёрскай працы з акадэмічным самакіраваннем, прафсаюзамі і студэнтамі. Варта баяцца не крытыкі, а поўнай аднадушнасці і татальнага канфармізму. Энергія нязгоды — магутны крэатыўны рэсурс, а здольнасць адкрыта казаць аб праблемах — самы просты шлях да іх вырашэння.

5. ЕГУ — не прыватнае прадпрыемства, а акадэмічны праект грамадзянскай супольнасці.

Універсітэт мае гістарычны шанец — стаць першай нацыянальнай ВНУ Беларусі.

Але для гэтага ён павінен з непразрыстай для беларускага грамадства ўстановы ператварыцца ў цэнтр, які акумулюе крэатыўны патэнцыял нацыі і скарыстоўвае яго на карысць краіны. Неабходны шчыльны кантакт з беларускімі адукацыйнымі структурамі, даследчымі цэнтрамі, экспертнымі групамі і грамадскімі ініцыятывамі.

Сацыяльная місія ясная: грамадства будуе ЕГУ, ЕГУ працуе на грамадства. Галоўная задача Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта — стаць школай еўрапейскіх каштоўнасцяў, грамадзянскай актыўнасці і сацыяльнай адказнасці.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць12

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць

Усе навіны →
Усе навіны

«Вы п**ары, у нас пратэрміноўка». У Мінску бягучы радок на мясной краме ўзбунтаваўся ВІДЭА4

Летась у Расіі затрымалі амаль тысячу чалавек, якіх шукалі ў Беларусі1

У Арлоўскай вобласці Расіі рухнуў вайсковы верталёт, які паляваў на ўкраінскія дроны3

«Не на тым баку чалавечнасці». Нетаньяху абвінаваціў лідараў Брытаніі, Францыі і Канады ў заахвочванні ХАМАС2

Канстанцін Меладзэ абвясціў пра закрыццё праекта «ВІА ГРА»4

Расійскія ІТ-асацыяцыі просяць Пуціна абараніць «Лесту» ад нацыяналізацыі

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця90

На мяжы Беларусі і Украіны праходзіць найбуйнейшы абмен палоннымі ў фармаце 1000х10008

«Мы ўсе рускія». Дэпутат Дзяржаўнай думы заявіў, што мэта вайны — стварыць адзіную дзяржаву Расіі, Беларусі і Украіны25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць12

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць