Марк Цукерберг. Фота: technobuffalo.com

Марк Цукерберг. Фота: technobuffalo.com

Напярэдадні Новага году Цукерберг спытаў парады ў карыстальнікаў: што мусіць стаць яго мэтай у наступным годзе? З 50 тысяч прапаноў ён абраў адну: «чытанне новай кнігі кожны другі тыдзень – з акцэнтам на вывучэнне розных культур, вераванняў, гісторыі і тэхналогій».

Мноства прапаноў насамрэч было звязана з літаратурай: прапаноўвалі чытаць кнігу, што параіць карыстальнік, чытаць штомесяц пра новую краіну альбо проста прачытаць Біблію.

Абіраць кнігі Цукерберг вырашыў самастойна.

Першай кнігай стане «Канец улады» Мойзеса Наіма. «Гэта кніга, якая даследуе, як свет пераходзіць да надання індывіду большай улады, якую традыцыйна мелі толькі буйныя ўрады, вайскоўцы і іншыя арганізацыі, – піша Марк. Трэнд надання людзям большай улады – адзін з тых, у якія я веру, і ад кнігі я чакаю яго дэталёвага даследавання».

За чытальніцкімі прыгодамі і наступнымі кнігамі мільярдэра можна сачыць на старонцы A Year In Books – кніжным клубе на Facebook, зарганізаваным Цукербергам.

Папярэднімі «выклікамі самому сабе» Марка Цукерберга былі вывучэнне кітайскай мовы, штодзённае нашэнне гальштуку, штодзённае напісанне ліста чалавеку, які зрабіў свет лепшым, ці паяданне толькі мяса тых жывёл, якіх ён забіў самастойна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?