Грамадства1111

У судзе над кнігарняй «логвінаЎ» абвешчаны перапынак да пятніцы

Сёння а 15-й гадзіне ў Эканамічным судзе Мінска распачаўся працэс над кнігарняй «логвінаЎ». 

Пасяджэнне, падчас якога падатковая служба выставіла прэтэнзіі ўласніку кнігарні Ігару Логвінаву, доўжылася каля 50 хвілін. Яно праходзіла ў кабінеце суддзі Сяргея Кулакоўскага, таму змясціцца там маглі толькі 2—3 чалавекі з прысутных. Падтрымаць уласніка кнігарні прыйшлі каля трыццаці чалавек, сярод іх выдатны пісьменнік Уладзімір Арлоў, перакладчык Лявон Баршчэўскі, прадстаўнік грамадскай кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў. 

У судзе абвешчаны перапынак да пятніцы, 9 студзеня. 

У судзе разглядацца адміністратыўная справа па незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці кнігарні «логвінаЎ». Па словах Ігара Логвінава, яму пагражае штраф у 500 базавых велічынь (90 мільёнаў рублёў) з канфіскацыяй даходу, атрыманага ў выніку такой дзейнасці, альбо без канфіскацыі, альбо з пазбаўленнем права займацца вызначанай дзейнасцю.

Як пісалася раней, культавы інтэлектуальны адрас беларускай сталіцы аказаўся пад пагрозай знікнення.

Пазапланавая падатковая праверка прыйшла ў кнігарню «логвінаЎ» у пачатку снежня. Памяшканне апячаталі, а дакументацыю ўзялі на вывучэнне. Па выніках праверкі кнігарню распячаталі. Але вынеслі суровае пакаранне за працу без ліцэнзіі Міністэрства інфармацыі. Па выніках праверкі кнігарню аштрафавалі амаль на 1 мільярд рублёў.

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Усе навіны →
Усе навіны

Заўтра ў Беларусі афіцыйны працоўны дзень1

2 і 6 мая ў Мінску правядуць генеральныя рэпетыцыі параду. У цэнтры горада будуць перакрывацца вуліцы1

23-гадовая беларуска выжыла ў жудасным ДТЗ, але цяпер не можа хадзіць. Яе гісторыя даказвае, што каханне існуе5

Учора ў Беларусі было да +25°С, а сёння стане рэзка халадаць

Украіна рыхтуецца да спынення падтрымкі з боку ЗША — Bild4

У сядзібе Агінскіх аднаўляюць дзве барочныя капліцы

Апублікаваны праект магілы Папы Францішка

Вялікабрытанія можа адмовіцца ад адпраўкі міратворцаў ва Украіну з-за рызыкі вайны з Расіяй12

За Расію ва Украіне ваююць тысячы наймітаў з як мінімум паўсотні краін свету. Хто яны?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць