Як высветліла Галоўнае следчае ўпраўленне, грамадзянін Беларусі 1990 года нараджэння ўваходзіў у групу злачынцаў, што крала грошы з банкаўскіх карт з дапамогай камп’ютарнай тэхнікі.

Праз інтэрнэт набывалася інфармацыя аб рэквізітах банкаўскіх карт трэціх асоб, затым на інтэрнэт-форумах прапаноўваліся паслугі па набыцці тавараў з крам, што дзейнічаюць у ЗША, Германіі, Расіі і іншых краінах. Прапаноўваліся шалёныя зніжкі: ад 30 да 70%. Пасля дастаўкі аплочанага чужой карткай тавару пакупнік пералічваў грошы на ўжо падкантрольны кардару рахунак.

Такі занятак служыў адзіным заробкам кардара. За тры гады ён «зарабіў» такім шляхам 1,6 млрд беларускіх рублёў – у залежнасці ад курсу гэта складае ад 116 да 192 тысяч даляраў.

Следчы камітэт прыводзіць відэа ператрусу.

Як сцвярджае следчы камітэт, дзеля ўтойвання выкарыстоўваліся ўсе магчымыя меры канспірацыі. Але тое не дапамагло: кардара чакае суд, яго дзеянні кваліфікаваныя як крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі, неправамернае авалоданне камп’ютарнай інфармацыяй і несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?