Грамадства66

Творчую прастору «Цэх» выганяюць з памяшкання

«Прастора «Цэх» была папулярным месцам у творчай моладзі.

Куратарка творчай майстэрні «Цэх» Юлія Дарашкевіч расказала карэспандэнту сайта kyky.org Дзмітрыю Мелехаўцу, што ўладальнік будынка BelSwissBank скасаваў дамову арэнды: «Гэтую цудоўную паперу нам ўручылі 31 снежня.

Прадстаўнік банка, Ілля Чарнавок, патэлефанаваў і сказаў, што хоча павіншаваць нас і падарыць сувенірную прадукцыю BelSwissBank. Разам з пакетам прома-прадукцыі нам ўручылі апавяшчэнне пра тое, што з намі не працягваюць дамову з 13 лютага. Прычыны нам тлумачыць адмовіліся.

Журналістам жа прадстаўнікі банка сказалі, што гэта камерцыйная таямніца і сакрэт фірмы, а паведаміць аб прычынах яны могуць толькі нам. Але ў наш бок гучалі толькі таямнічыя намёкі, шэптам: «Гэта ўсё не ад нас залежыць». Я баюся выказаць здагадку, ад каго», — кажа Дарашкевіч. 

«Разам з тым палітычны матыў быў бы даволі дзіўным, бо мы не супрацоўнічалі з палітычнымі арганізацыямі, якія не праводзілі ніякіх акцый. Усё, што ў нас было — гэта адукацыя, культура і творчасць», — выказвае неўразаменне Дарашкевіч.

«Мы плацім 11 еўра за квадратны метр. Нельга сказаць, што гэта самая вялікая арэнда памяшкання па Мінску, але гэта закінуты завод у жудасным стане. Да нас тут было пекла!» — кажа Дарашкевіч.

«Цэх» сам зрабіў рамонт адной са сваіх залаў.

Фота 34mag.net.

Са словаў Дарашкевіч, у зімовы перыяд яны плацілі толькі камунальных плацяжоў на 17 мільёнаў рублёў.

Дарашкевіч не выключае, што будзе шукаць новае памяшканне-лофт таксама на адных з закінутых заводаў.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»5

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атакавала вайсковы завод у Чувашыі1

Ці можна есці прарослую бульбу, цыбулю і часнок?3

Дыпламатычны дарадца Ціханоўскай расказаў, навошта яму званіў Борыс Джонсан4

ДАІ будзе выкарыстоўваць новыя камеры ў Мінску — для кантролю спынення і стаянкі1

Мінскую Серабранку чакаюць маштабныя змены3

Экс-палітвязень расказаў, як атрымаў мікраінфаркт падчас суда1

Мужчыну забіла маланка ў Столінскім раёне

«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА19

Ізраіль перахапіў судна з Грэтай Тунберг, якое ішло ў Газу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»5

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць