Зборная Канады выйграла хатні маладзёжны чэмпіянат свету па хакеі. У фінале, што прайшоў сёння ноччу, канадцы перамаглі каманду Расіі з лікам 5:4.
Падчас гульні канадцы вялі ў ліку 5:1.
Бронзу заваявала зборная Славакіі, якая ў матчы за 3-е месца перамагла Швецыю з лікам 4:2.
Наступны чэмпіянат пройдзе ў снежні 2015 — студзені 2016 г. у Хельсінкі. Пасля доўгага перапынку ўдзел у ім возьме зборная Беларусі, якая ў снежні гэтага года заваявала пуцёўку на турніры ў Італіі.
Зборная Беларусі трапіла ў падгрупу В са зборнымі Расіі, Славакіі, Чэхіі і Фінляндыі.
У групе А выступяць зборныя Канады, ЗША, Швецыі, Даніі і Швейцарыі.
МЧС—2016 пройдзе з 25 снежня 2015-га па 5 студзеня 2016 года.