Галівудская актрыcа Кэмеран Дыяс у панядзелак выйшла замуж за гітарыста і бэк-вакаліста гурту Good Charlotte Бэнджы Медэна.

Цырымонія шлюбу прайшла ў Беверлі-Хілз на тэрыторыі асабняка Дыяс, у якім пражывае зорная пара. Сярод запрошаных былі такія знакамітасці, як Рыз Уізэрспун і Гвінет Пэлтроў. Сяброўкамі нявесты сталі Ніколь Рычы, Дру Бэрымор і сястра Кэмеран — Чымен.

«Кэмеран Дыяс і Бэнджы Медэн уступілі ў шлюб сёння ўвечары на закрытай цырымоніі ў сваім доме ў Лос-Анджэлесе», — паведаміў адзін з рэпарцёраў часопіса People.

Як паведамляе выданне, рашэнне ўступіць у шлюб было прынята Дыяс і Медэнам у снежні мінулага года. Да гэтага пара была ў блізкіх адносінах цягам сямі месяцаў. Гэты шлюб стане першым для 42-гадовай актрысы і 35-гадовага музыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?