У амерыканскім горадзе Вудкрэст мясцовая жыхарка захрасла ў коміне дома свайго былога каханага, спрабуючы прабрацца да яго ў жыллё і памірыцца.
Спачатку 35-гадовая жанчына спрабавала дастукацца да ахаладзелага да яе мужчыны звычайным спосабам, але ён не адамкнуў ёй уваходныя дзверы.
Тады знаходлівая лэдзі вырашыла забрацца ў дом спосабам Санта-Клаўса, аднак паколькі на ёй была дарагая сукенка, яна вырашыла распрануцца, каб не сапсаваць убранне, і палезла ў трубу.
Пераадолеўшы шлях у два метры ў вузкім коміне, авантурніца захрасла. На дапамогу да яе прыйшоў яе былы малады чалавек, аднак не змог выцягнуць сваю нечаканую госцю і выклікаў выратавальнікаў.
Спецыялісты даставалі жанчыну каля двух гадзін, для гэтага яны разабралі сцяну на другім паверсе асабняка, пасля чаго адчайную кабету даставілі ў бальніцу, бо ёй патрабавалася дапамога медыкаў.