Траўмай мышцы правага сцягна завяршыўся 7 студзеня для беларускай тэнісісткі Вікторыі Азаранка матч першага круга турніру ў Хобарце (Аўстралія) супраць суайчынніцы Вольгі Гаварцовай.

У першым сэце пры ліку 3:1 на сваю карысць В.Азаранка была вымушана зняцца са спаборніцтваў. У другім раундзе(1/8 фіналу) В.Гаварцова згуляе з Эдзінай Галовіц з Румыніі.

У панядзелак Жаночая тэнісная асацыяцыя распаўсюдзіла чарговыя рэйтынгі гульцоў. В.Азаранка ўзнялася з 30‑га на 26‑е месца, паўтарыўшы найвышэйшае дасягненне ў сваёй кар’еры (5 лістапада 2007 года). На мінулым тыдні спартсменка дайшла да фінулу турніру ў аўстралійскім Голд‑Косце. У чэмпіёнскай гонцы‑2008 В.Азаранка займае трэцяе месца. В.Гаварцова перамясцілася ў агульным рэйтынгу з 48‑й на рэкордную для сябе 47‑ю пазіцыю, яе румынская саперніца — з 85‑й на 84‑ю.

У рэйтынгах Асацыяцыі тэнісістаў‑прафесіяналаў Максім Мірны апусціўся са 152‑га на 191‑е месца (горшы паказчык пасля 26 красавіка 1999 года) у адзіночным разрадзе і застаўся на 16‑й пазіцыі ў парным.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0