На раніцу 6 студзеня самы высокі курс, па якім можна было здаць даляр у абменных пунктах, склаў 13 620 рублёў.

Такім чынам, на фоне росту афіцыйнага курсу і зніжэння валютнага збору, цана, якую банкі гатовыя плаціць за наяўную валюту, працягвае зніжацца. Курс, па якім зараз можна купіць амерыканскую валюту пры наяўнасці яе ў касе банка, — ледзь вышэй за 14 190 — 14 290 рублёў.

На раніцу 6 студзеня самы высокі курс куплі наяўнай валюты прапанаваў Белаграпрамбанк.

Тут здаць даляры можна па 13620 рублёў. Акрамя таго, выгадныя прапановы для тых, хто жадае памяняць валютныя «заначкі» на беларускія рублі, зрабілі абменнікі Беларусбанка, Альфа-Банка, МТБанка, БСБ Банка, БелВЭБ, Еўрабанка. Тут здаць даляры можна па 13 580 рублёў.

Амаль такі ж курс — 13579 рублёў — выставілі Масква-Мінск, БПС-Сбербанк і Прыёрбанк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?