У аўторак ноччу ў бальніцы ў Вільні памёр кампазітар Томас Дабравольскіс, які быў жорстка збіты на вуліцы ў калядныя святы.

Дэпартамент паліцыі паведамляе, што 48-гадовы Дабравольскіс памёр у 3:40.

Дабравольскіс быў збіты ноччу 24 снежня каля 3 гадзіны ночы ў Вільні, на вул. Вінгру, каля начнога бара, і з траўмай галавы дастаўлены ў бальніцу. Кампазітар быў у коме.

Віленская паліцыя неўзабаве затрымала шасцярых маладых людзей, якія падазраюцца ў збіцці кампазітара, які гуляў з сабакам.

Пракуратура перакваліфікавала справу. Хуліганам пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад васьмі да дваццаці гадоў, або пажыццёвае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?