Жанр: драма, музычны
Рэжысёр: Дэм'ен Шазэл
У ролях: Майлз Тэлер, Дж.К.Сіманс, Пол Райзер, Меліча Бенойст, Осцін Стоўэл, Нат Лэнг, Крыс Малкі
ЗША, 106 хв.
Эндру марыць стаць вялікім музыкам і з дзяцінства грае на барабанах.
Ён паступае ў самую прэстыжную музычную вучэльню.Там юнака заўважае сапраўдны геній, дырыжор лепшага ў краіне аркестра. Жаданне Эндру дамагчыся поспеху хутка становіцца апантанасцю, а бязлітасны настаўнік працягвае падштурхоўваць яго ўсё далей і далей — за межы чалавечых магчымасцяў.
Сцэнарыст і рэжысёр Дэм'ен Шазэл стварыў фільм, сюжэтнай асновай якога стаў ягоны ўласны досвед.
На што здатны чалавек, які паставіў на мэту стаць найлепшым і якога вядзе да гэтага безлітасны настраўнік, вымагаючы штораз пераступаць межы сваіх магчымасцяў? Асноўная тэма стужкі - псіхілагічны гвалт і яго абгрунтаванасць.