Кругласуткавае вяшчанне CNN можа спыніць толькі канец свету, казаў стваральнік каналу Тэд Цёрнэр. Пра існаванне апошняга відэа на такі выпадак ён казаў яшчэ ў 1988 годзе.

Запісам, што захоўваецца ў архівах CNN пад назвай «TURNER DOOMSDAY VIDEO» («відэа Суднага дня Цёрнэра»), падзяліўся былы інтэрн канала. Паводле яго слоў, менавіта гэты запіс мусіць запусціць апошні супрацоўнік тэлеканалу, які заспее канец свету.

На відэа вайсковы аркестр грае гімн «Бліжэй, мой божа, да цябе» («Nearer My God To Thee»). Паводле чутак, менавіта гэтую мелодыю граў аркестр «Тытаніка» падчас катастрофы.

Тэлеканал не пацвердзіў, але і не абверг гісторыю з відэа. З апісання функцыі відэа таксама не зразумела, як будзе пацверджаны канец свету і каму відэа ў такім разе будзе паказвацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?