Расійская грамадская арганізацыя «Адкрытая Расія» публікуе спісы расійскіх салдат і добраахвотнікаў, якія загінулі ва Украіне.
Спіс размешчаны на сайце арганізацыі. Як адзначылі ў арганізацыі, спіс пачаў складацца ў лістападзе, першапачаткова ён уключаў 227 прозвішчаў, аднак паступова пашырыўся да 250. Больш за тое, «Адкрытая Расія» прааналізавала, з якіх рэгіёнаў Расіі больш за ўсё загінулых на вайне ва Украіне. Найбольшая колькасць загінулых з Масквы — 15 чалавек, затым з Дагестана — 11.
Раней паведамлялася, што Пуцін падпісаў указ аб службе замежнікаў у арміі РФ: трэба толькі вывучыць мову.