Нядаўна «Наша Ніва» пісала, што метрасэксуалы губляюць папулярнасць, а ў трэндзе цяпер «брутальныя хіпстары» — ламберсэксуалы. Аднак сам аўтар тэрміну «метрасэксуал» лічыць, што новае пакаленне мужчынскага вобразу — не яны, а спорнасэксуалы.

Тыповы спорнасэксуал — зорка англійскага ТБ Дэн Осбарн. 

Тыповы спорнасэксуал — зорка англійскага ТБ Дэн Осбарн. 

Слова «метрасэксуал» прыдумаў у 1994 годзе англійскі журналіст Марк Сімпсан, каб апісаць новую сацыяльную з'яву: заможных мужчын з вялікіх гарадоў, якія пачалі сачыць за сваім выглядам і траціцца на касметыку, адзенне, прыбамбасы.

Летась Сімпсан канстатаваў, што метрасэксуалы дажываюць свой век, а на змену ім прыходзяць спорнасэксуалы. Гэтым разам Сімпсан стварыў тэрмін spornosexual са словаў «спорт» і «порна».

Асноўная мэта спорнасэксуалаў — прыцягнуць увагу да свайго цела. Гэта нараджае бясконцыя паўаголеныя сэлфі ў сацсетках. 

Асноўная мэта спорнасэксуалаў — прыцягнуць увагу да свайго цела. Гэта нараджае бясконцыя паўаголеныя сэлфі ў сацсетках. 

Калі метрасэксуалы акцэнтавалі стылёвае адзенне і модную фрызуру, спорнасэксуалы робяць культ са свайго цела. Сам Марк Сімпсан піша, што спорнасэксуалы «адфаташопілі сябе ў рэальным жыцці» — яны апантана займаюцца бодзібілдынгам, пакрываюць сваё цела татуіроўкамі, а ў выстаўленні напаказ сваіх мужчынскіх адметнасцяў становяцца падобнымі да порназорак.

Сімпсан піша, што калі метрасэксуальнасць культывавалася глянцавымі выданнямі, дык цяперашняе пакаленне жыве ў сацыяльных сетках. Спорнасэксуалам патрэбныя лайкі. Яны любяць сябе і выстаўляюць сябе напаказ бясконцымі паўаголенымі сэлфі.

Можна сказаць, што калі метрасэксуалы адзяваліся на публіку, то спорнасэксуалы намагаюцца на публіку раздзецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?