Ты прыйдзі да нас не з здрадаю,—
З добрай весткай завітай,
Развясель ты нас і ўзрадуй,
Сілы, крэпасць надай,
Каб мы йшлі не безнадзейна
К жыццю новаму ўпярод;
Знішчы ліхасці насення,
Думкі горкія нягод.
Прынясі на зямлю згоду,
Ты палёгку людзям дай,
Ясным сонейкам з усходу
Нам засмейся ты, заззяй!

Якуб Колас
«НН». №1. 1915.

Суд на Каляды. Міхаілу Марынічу далі пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Працэс стаўся апошнім папярэджаннем ад рэжыму да наменклатуры: не спрабуй рабіцца альтэрнатывай. Чакаць пасля гэтага новых вылучэнцаў з уладнай сістэмы на апазіцыйнае лідарства наўрад ці варта.

«НН». №1. 2005

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0