Ну і пра свята Трох Каралёў. На дзвярах пішуць «K+М+B+ (год) крэйдай, асвечанай у касцёле гэтым вечарам. Ну і дзве гісторыйкі.

У нас быў знаёмы, каталік, ен памёр, раней, ён не памёр — яго забілі. І ён пайшоў на Неба.

А калі ён тут, на зямлі жыў, ён жыў вельмі-вельмі бедна, вельмі. Бо часам злоўжываў алкаголем, але гэта было не галоўнае.

Ён быў добры. І вось на дзвярах у яго страшна-бядацкай кватэры было напісана «K+М+B+ 2010». І неяк да яго павадзіліся хадзіць сантэхнікі з ЖЭК, гады такія, каб адрэзаць яму ваду — за тое, што ён меў пазыкі і не плаціў камуналкі. А яго ўсе не было дома.

І вось неяк ён быў дома, і прыйшлі тыя чэрці з ЖЭК, каб забраць у яго нават ваду. І грукаюць у дзверы, адчыняй, маўляў, зараза. А ён схаваўся, заціхарыўся, і сядзіць у вітальні, не адчыняе. Маўляў, дома мяне няма. А яны стаяць за дзвярыма і размаўляюць: «Слыш, чо тут у нево напісана, какіе-та цыфры на дзверях! Слыш, может тут какой калдун жывёт, ну его нафік, пашлі адсюдава!» — і так не адрэзалі яму ваду.

А другая гісторыйка — сёння. Ідзём з Імшы, Тры Каралі ж сёння! — і на прыступках, знізу, міністранты раздаюць крэйду, каб дзверы абмалявалі дома. Я іду ззаду сваіх сяброў і выношу мозг аднаму доктару (я як убачу якога доктара знаёмага — адразу мне нешта баліць, і якраз па той спецыялізацыі, дзе ен працуе). Таму я за гэтага зачапілася доктара (маўляў, ой, ваўка нейкая ў мяне села на назе, баюся, што памру!). І ідзём з ім, я расказваю яму жахі пра свае магчымыя дыягназы. І тут сяброўка азіраецца на мяне і кажа знянацку: «На сурвэтку!» Я схапіла сурвэтку і падумала, імгненна, што напэўна, у мяне брудны твар, ці вусны, ці што, і ёй за мяне сорамна, і пачала ліхаманкава той сурвэткай церці твар і вусны. А тая азірнулася зноў, і кажа: «Ды што ты робіш! Я табе сурвэтку дала на крэйду! Каб ты крэйду ўзяла! Я кажу: аааааа, а я думала — морда твару ў мяне брудная, ці што, ці соплі! Ой, як той доктар рагатаў, ледзь з прыступак не зваліўся! Ну потым я падумала — ну ён мне даў кансультацыю, бясплатную, а я яму заплаціла тым, што здорава яго павесяліла».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?