Жанр: драма, баявік, прыгоды
Рэжысёр: Рыдлі Скот
У ролях: Крысціян Бэйл, Джоэл Эдгертан, Джон Туртура, Аран Пол, Бен Мендэльсан, Марыя Вальвердэ, Сігурні Уівер, Бен Кінгслі, Хіам Абас, Ісаак Эндрус.
Вялікабрытанія, ЗША, Іспанія, 150 хв.

Майсей з'явіўся на свет у тыя часы, калі фараон загадаў забіваць усіх нованароджаных хлопчыкаў габрэйскага паходжання. Каб выратаваць яго, маці паклала малога ў кошык і адправіла ўніз па Ніле. Дзіця знайшла дачка фараона, яна падабрала яго і гадавала побач з Рамзэсам — будучым фараонам. Пасталеўшы, Майсей будзе выгнаны з Егіпта за сваё паходжанне, але пасля вернецца туды па загадзе свайго Госпада, каб вызваліць свой народ ад кайданоў рабства.

Рэжысёр Рыдлі Скот («Чужы»(1979), «Гладыятар» (2000), «Праметэй» (2012)) звяртаецца да старазапаветнага сюжэта, каб стварыць новы эпічны блокбастар.

Стужка выклікала шматлікія спрэчкі: сцэнар часам даволі моцна адыходзіць ад класічнага сюжэта. Акрамя таго, фільм забаронены ў Егіпце, Марока і ААЭ, бо, па меркаванні ўладаў, мае шмат недакладнасцяў. 

Тым не менш «Выхад» варты прагляду: ён выйшаў не толькі відовішчным (праход праз Чырвонае мора, нашэсце саранчы, алігатараў і жаб), але і паказвае асноўных персанажаў з новага боку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?