AFP

AFP

Прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд абвясціў з 8 студзеня трохдзённую нацыянальную жалобу па ахвярах нападу на рэдакцыю сатырычнага часопіса Charlie Hebdо.

Выступаючы са зваротам па тэлебачанні, Алянд паведаміў, што ў чацвер апоўдні ва ўсіх дзяржустановах будзе аб'яўлена хвіліна маўчання. «Наша лепшая зброя — наша адзінства. Нішто не можа нас падзяліць. Давайце аб'яднаемся», - заявіў францускі лідар.

Алянд таксама адзначыў, што ахвярамі тэракту сталі «мужныя журналісты».

Ён нагадаў, што супрацоўнікам рэдакцыі Charlie Hebdо пагражалі на працягу многіх гадоў, аднак яны працягвалі працаваць. «Гэтыя мужчыны, гэтая жанчына загінулі за ідэю, за свабоду. Ад вашага імя я хачу заявіць аб нашай удзячнасці іх сем'ям, блізкім, усім, хто загінуў і быў паранены ў выніку гэтага подлага тэракту. Сёння яны — нашы героі», — сказаў прэзідэнт і паабяцаў зрабіць усё, каб знайсці і пакараць вінаватых у нападзе.

Глядзі таксама: Мастакі Charlie Hebdo, якіх больш няма

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?