Сёння споўнілася б 80 гадоў каралю музыкі ХХ ст. Элвісу Прэслі.

Элвіс Аарон Прэслі нарадзіўся 8 cтудзеня 1935 г. Памёр 16 жніўня 1977 ва ўзросце ўсяго толькі 42 гадоў. Яго актыўная музычная кар'ера працягвалася крыху больш за два дзясяткі гадоў (з выхаду ў 1956 першага альбома, дзе быў вечны хіт Hearbreak Hotel). За гэты час Элвіс прарабіў нейкі тытанічны маштаб працы на эстрадзе і ў кіно, пакінуўшы пасля сябе дзясяткі хітоў, альбомаў і кінафільмаў.

Спадчына Элвіса — гэта астранамічныя тыражы пласцінак і прыбыткі. Ён — самы паспяховы сольны артыст у гісторыі рэкорд-індустрыі.

Прыкладны сумарны тыраж прададзеных альбомаў - 600 мільёнаў асобнікаў. На «Грэмі» Элвіса намінавалі 14 разоў, атрымаў 3 «грамафоныі». У 36 гадоў ён атрымаў «грамафон» у намінацыі «Дасягненні на працягу жыцця», якую звычайна бяруць дрыготкімі рукамі сівыя патрыярхі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0