EPA/BERND VON JUTRCZENKA

EPA/BERND VON JUTRCZENKA

Канцлер Германіі Ангела Меркель заявіла, што санкцыі Еўрасаюза супраць Расіі могуць быць адмененыя толькі пры наяўнасці поўнага выканання мінскіх пагадненняў, падпісаных прадстаўнікамі Кіева і прарасійскіх сепаратыстаў у верасні. Пра гэта ў чацвер, 8 студзеня, паведамляе Reuters.

Выступаючы на прэс-канферэнцыі ў Берліне пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Украіны Арсеніем Яцанюком, Меркель заявіла, што яна не чакае, што асобныя санкцыі, звязаныя з Крымам, могуць быць адмененыя, бо гэта патрабавала б вяртання далучаных да Расіі тэрыторый.

«У мяне мала надзеяў у гэтым кірунку», — сказала Меркель.

Астатнія санкцыі былі ўведзеныя ў адказ на «ўмяшанне» Расіі ў тое, што адбываецца на ўсходзе Украіны, нагадала канцлер. Паводле яе слоў, перш чым лідары ЕС змогуць гаварыць аб адмене абмежавальных мер, павінны быць цалкам рэалізаваны мінскія пагадненні.

Як заявіла Меркель, цяпер «ёсць прагрэс у выкананні рэжыму спынення агню (на ўсходзе Украіны), аднак перамір'е крохкае».

Канцлер таксама распавяла, што ў бліжэйшыя дні стане зразумела, ці адбудзецца сустрэча лідараў Украіны, Расіі, Францыі і Германіі, як і планавалася, у канцы студзеня ў Астане. Раней прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка паведаміў, што плануе сустрэцца з расійскім, нямецкім і французскім лідарамі ў Астане 15 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?