Аб'яву аб дарэнні шчанят пароды «Акіта-Іну» пацярпелы ўбачыў у інтэрнэце. У аб’яве паведамлялася, што жанчына з Францыі збіралася перадаць двух сваіх сабак вышэйпаказанай пароды ў добрыя рукі. Будучым гаспадарам прапаноўвалася толькі аплаціць паслугі па транспарціроўцы.

У ходзе падрыхтоўкі па перадачы яму жывёлаў мужчыну прыйшло каля 200 электронных паведамленняў. У іх гаварылася аб розных цяжкасцях, для вырашэння якіх неабходны былі дадатковыя грошы: набыццё білетаў і клетак, транспарціроўка, страхаванне і іншае. У агульнай колькасці пінчук праз 23 грашовыя пераводы пералічыў каля $5000, паведамілі ва ўпраўленні Следчага Камітэту па Брэсцкай вобласці.

У выніку «гаспадары» напісалі мужчыну, што ў сабак нарадзіліся 4 шчанят, аднак пры транспарціроўцы двое з іх памерлі. За гэта яму абяцалі зрабіць страхавыя выплаты, для чаго неабходна было сустрэцца ў Мінску. У сталіцы мужчына нікога і нічога не дачакаўся, аднак атрымаў чарговае паведамленне з просьбай аб пераводзе яшчэ грошай, бо нібыта ўласніку жывёлаў не хапіла на пералёт. Зразумеўшы, што гэта быў падман, пацярпелы звярнуўся з заявай у праваахоўныя органы. Высветлілася, што зняцце грашовых сродкаў адбывалася ў Рэспубліцы Камерун.

Пінскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь 31 снежня 2014 г. распачатая крымінальная справа па ч. 3 арт. 209 (Махлярства, здзейсненае ў буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь па факце завалодання грашовых сродкаў шляхам падману за транспарціроўку шчанят.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?