Фрунзенскі (Мінска) раённы аддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу аб супраціўленні работніку органаў унутраных спраў, спалучаным з ужываннем насілля. 

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксандр Герасімаў, у ноч на 4 студзеня ад жыхароў аднаго з дамоў у Фрунзенскім раёне паступіла паведамленне аб тым, што нецвярозая кампанія б'е шкло ў пад'ездзе. Нарад патрульна-паставой службы міліцыі на месцы знайшоў двух мужчын.

Пры затрыманні парушальнікаў грамадскага парадку адзін з іх напаў на супрацоўніка міліцыі. З мэтай спынення супрацьпраўных дзеянняў нападаючага супрацоўнік органаў унутраных спраў пасля папераджальнага стрэлу быў вымушаны ўжыць зброю. Падчас барацьбы супрацоўнік міліцыі атрымаў траўмы і пазней быў шпіталяваны. Зламыснік таксама дастаўлены ў медыцынскую ўстанову. Пагрозы для іх жыцця няма. 

Фрунзенскім РАСК распачата крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 363 КК (супраціўленне работніку органаў унутраных спраў). 

Падазроны — 20-гадовы мінчанін, раней судзімы за рабаванне з ужываннем насілля і злоснае хуліганства, які валодае навыкамі розных адзінаборстваў. Паводле вынікаў медыцынскага агляду, ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. 

Падчас расследавання будуць устаноўленыя ўсе акалічнасці здарэння, а дзеянням затрыманых дадзена канчатковая прававая ацэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?