Бактэрыя Eleftheria terrae.

Бактэрыя Eleftheria terrae.

Новы антыбіётык створаны практычна з гразі: ён быў выведзены з бактэрыі Eleftheria terrae, знойдзенай у гразі травяністых палёў штату Мэн (ЗША), навукоўцамі Германіі, Вялікабрытаніі і ЗША. Гэтая бактэрыя звычайна не развіваецца ў лабараторных умовах. Здабыць яе атрымалася дзякуючы інавацыйнаму прыбору iChip, што дапамагае збіраць гэткія «не лабараторныя» арганізмы.

«Што мяне найбольш уражвае, дык гэта спакуслівая перспектыва таго, што гэтае адкрыццё — толькі вяршыня айсбергу», — кажа прафесар універсітэта Эдынбурга Марк Вулхаўс.

iChip. Фота: Slava Epstein / Northeastern University

iChip. Фота: Slava Epstein / Northeastern University

Створанае навукоўцамі злучэнне крайне магутнае ў барацьбе супраць Грэм-пазітыўных мікробаў, да якіх адносіцца большая частка патагенных для чалавека мікраарганізмаў.

Тэставанне тэйксабактыну на мышах паказала яго здольнасць да лекавання штама залацістага стафілакоку, што мае супраціўляльнасць да многіх прэпаратаў. Пабочных эфектаў выяўлена не было. Лабараторнае тэставанне паказала здольнасць антыбіётыка і да барацьбы са штамамі шэрагу інфекцый кшталту узбуджальнікаў сібірскай язвы і дыярэі, туберкулёзнай палачкі і стафілакоку.

Новы антыбіётык можа ўратаваць сотні тысяч жыццяў.

Праз сухоты ў 2013 годзе памерла 1,5 млн чалавек. Пераносчыкамі залацістага стафілакоку ёсць 15-20% здаровых дарослых і 30-50% дзяцей 4-6 год. Штам, устойлівы да сучаснага антыбіётыку метацыліну, забірае жыцці 20 тысяч чалавек на год толькі ў ЗША.

Барацьба са шкоднымі для чалавека бактэрыямі цяжкая: бактэрыі хутка выпрацоўваюць імунітэт да лекаў.

Нават да створанага ў 1943 годзе пеніцыліну стафілакок меў закладзеную ў генах патэнцыйную супраціўляльнасць. Каб выпрацаваць супраціўляльнасць да пеніцыліну, узбуджальніку дызентэрыі шыгелам спатрэбілася дзевяць год. Таму стварэнне новых антыбіётыкаў мусіць быць няспынным.

Пры добрым збегу абставін пасля тэставання на людзях тэйксабактын можа з’явіцца ўжо да 2019 года. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?