Фота Радыё Свабода |
Адзін з лідэраў руху індывідуальных прадпрымальнікаў Віктар Гарбачоў быў сёння раніцай затрыманы на чыгуначным вакзале Барысава. Як паведаміў радыё Рацыя ягоны калега Аляксандр Макаеў, Віктар разам з жонкай і 13‑гадовым сынам вярталіся ў Барысаў з Крупак.
Калі яны выходзілі з электрычкі на вакзале невядомы мужчына пачаў штурхаць сына Гарбачова і правакаваць Віктара на бойку. Міліцыя аднак затрымала сям’ю Гарбачовых.
Калегі Віктара Гарбачова называюць інцыдэнт на барысаўскім вакзале правакацыяй, скіраванай на тое, каб не дапусціць удзелу Гарбачова у сходзе прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы Мінска, запланаваным на 10студзеня.