«Галоўная мэта фільма — паказаць што ёсць такі гурт Trubetskoy. Бо нехта думае, што гэта проста «Ляпісы» без Міхалка, нехта — што гэта кавэр-бэнд, які будзе пяяць па кабаках «Яблони» і «Метелицу» і гэтак далей», — распавёў Tuzin.fm прэс-аташэ гурту.

Музыкі жартуюць, што трэйлер мусіў пачынацца словамі «Яны маўчалі 25 год…», бо Trubetskoy складаецца з тых «Ляпісаў», што былі ў ценю Сяргея Міхалка.

Гурт Trubetskoy можа выступаць у Беларусі. Дазвол на іх выступ на канцэрце «Героі года-2014» быў атрыманы, але сам гурт не здолеў выступіць. Але абяцае выступіць на прэміі «Даем рады» 13 лютага. У далейшых планах — тур па Беларусі.

Слухаць дэбютны максі-сінгл Тrubetskoy «Ёлки»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?