0,5 базавай велічыні (каля 90 тысяч на сённяшні дзень) будзе ўносіць не чалавек ці арганізацыя, што заключылі дамову з хостынг-правайдэрам, а сам пастаўшчык інтэрнэт-паслуг, паведамляе TUT.BY. Пастаўшчык у сваю чаргу сам вырашае, як здымаць плату з карыстальніка.

Таксама ўладальнік зарэгістраванага рэсурсу абавязаны паведамляць пастаўшчыку інтэрнэт-паслуг аб змене рэгістрацыйнай інфармацыі пра рэсурс альбо спыненні яго выкарыстання ў пяцідзённы тэрмін з дня ўзнікнення адпаведных абставін. А пастаўшчык інтэрнэт-паслуг у пяцідзённы тэрмін з дня атрымання паведамлення — накіраваць адпаведную заяву ў РУП «БелДІЭ».

Звесткі перадаюцца не толькі ў ААЦ, але і ў НЦАТ, заўважае Electroname. «БелДІЭ» абавязана прадстаўляць інфармацыю аб дзяржрэгістрацыі сайта любому ахвотнаму анлайн.

Калі сайт беларускай арганізацыі не размешчаны на тэрыторыі Беларусі і (ці) не зарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку, да ўладальніка можа быць ўжыта адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ад 10 да 30 базавых велічынь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?