18 студзеня будзе асвячаны помнік на магіле Міхася Чарняўскага. Гісторык Чарняўскі быў адным з пачынальнікам падпольнага руху за незалежнасць Беларусі.
Ён пахаваны на радзіме, на Мядзельшчыне.
Скульптуру на магіле выканаў знаны майстар і паплечнік па нацыянальным руху Алесь Шатэрнік.
Сям'я арганізавала аўтобус для паездкі на асвячэнне. Калі хто хоча далучыцца, кантактуйцеся, калі ласка, з удавой ці сынам Міхася Чарняўскага.