Спявачка латвійскага паходжання Вікторыя Мадэста стала вядомая ў свеце (прынамсі, у віртуальным), як першая поп-зорка з пратэзам нагі.

«Большасць маіх комплексаў — глупствы, якія не дазваляюць мне жыць шчасліва», — распавяла Вікторыя пасля працы над кліпам да свайго першага хіта выданню The Guardian.

Яе песня «Prototype» стала міжнародным хітом пасля ратацыі на брытанскім Channel 4. На YouTube кліп да гэтай песні праглядзела больш за 4,7 млн інтэрнэт-карыстальнікаў.

Сам кліп, трэба адзначыць, правакацыйны. Вікторыя лічыць, што такім чынам змагаецца з поглядам, што людзі з абмежаванымі магчымасцямі не могуць быць сэксуальнымі.

«Гэта зусім недапушчальна. Я ўпэўнена, што не ўсе так лічаць, але многія людзі так думаюць пра нас. Вось чаму ў кліпе я падкрэсліць сваю сэксуальнасць. Я не хацела зрабіць цела прадметам, або спадабацца мужчынскай аўдыторыі. Я хацела паказаць эратычнасць у межах, у якіх я адчуваю сябе ў бяспецы», — заявіла спявачка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?