УВАГА!

19 студзеня фальклор-тэатр «ГОСЬЦІЦА»сустракаецца з усімі сваімі прыхільнікамі і былымі ўдзельнікамі!

Усе пакаленні «ГОСЬЦІЦЫ»!

Прыхільнікі і ўдзельнікі!

Спевакі і пяюхі, скрыпачы і дудары, танцоркі і танцоўшчыкі, лаўрэаты і пераможцы!

Запрашаем на прэзентацыю другога альбома фальклор-тэатр «ГОСЬЦІЦА» і Канцэрт-сустрэчу на Малой сцэне КЗ «Мінск».

CD-выданне пад назвай «…І КУДЫ ШТО ПАДЗЕЛАСЯ?»– рарытэтны збор запісаў спеўнага рэпертуару ўдзельнікаў фальклор-тэатра 1986-2005 гадоў – вашай увазе.

Канцэрт-сустрэча — гэта жывое выкананне лепшых спеўных шэдэўраў з калекцыі «Госьціцы», сольныя выступленні, дэманстрацыя фрагментаў з відэафільмаў і канцэртных праграм фальклор-тэатра.

Да ўвагі гледачоў прапануецца аднайменны буклет з выявамі ледзь не ўсіх удзельнікаў калектыва розных часоў.

Сустракаемся а 19 гадзіне 19 студзеня ў Малой зале КЗ «Мінск». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0