Французскі прэзідэнт Франсуа Алянд у сваім тэлезвароце заклікаў нацыю захоўваць пільнасць.

Ён адзначыў доблесць, адвагу і эфектыўнасць паліцыі, якая паклала канец, як ён сказаў, двум сітуацыям з закладнікамі.

Французскі прэзідэнт афіцыйна пацвердзіў гібель чацвярых закладнікаў у супермаркеце кашэрных прадуктаў на ўсходзе Парыжа. Злачынец таксама быў забіты.

Пры штурме друкарні на поўнач ад Парыжа двое падазраваных у налёце на штотыднёвік Charlie Hebdo таксама былі забітыя. Супрацоўнік друкарні, які хаваўся на прадпрыемстве, здолеў адтуль вырвацца.

***

Пачынаючы з 15:00 па Грынвічу (18:00 па Мінску) у прэзідэнцкім палацы ў Парыжы адбывалася экстранная нарада з удзелам Франсуа Алянда, прэм'ер-міністра Мануэля Вальса і ключавых міністраў кабінета.

Фота з «Твітара» адміністрацыі прэзідэнта @Elysee.

Фота з «Твітара» адміністрацыі прэзідэнта @Elysee.

Хроніка падзей у Францыі 9 студзеня:

Пад Парыжам трэція суткі шукаюць нападнікаў на рэдакцыю часопіса Charlie Hebdo

20 чалавек параненыя падчас перастрэлкі сёння пад Парыжам

Французскі спецназ атачыў 8-тысячны гарадок каля аэрапорта Руасі-Шарль-дэ-Голь

Злачынец захапіў закладнікаў у Парыжы і патрабуе вызваліць братоў Куашы

Захопнік закладнікаў у Парыжы працаваў на заводзе Coca-Cola і нават сустракаўся з Нікаля Сарказі

Францыя. Абодва штурмы пачаліся сінхронна. Злачынцы забітыя. Закладнікі вызваленыя

У Францыі зноў захопленыя закладнікі: гэтым разам на поўдні краіны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?