У Віцебску вынесены прысуд па шматэпізоднай крымінальнай справе аб распаўсюдзе псіхатропных рэчываў і іх аналагаў праз інтэрнэт.

Група распаўсюднікаў спайсу ў Віцебску за тыдзень прадавала да 1 кг курыцельных сумесяў. Агульная схема збыту псіхатропных рэчываў была такой: спажывец наркотыку рэгістраваўся ў Skype і дадаваў у спіс кантактаў карыстальніка «Абракадабра Віцебск», пасля чаго вялася перапіска, падчас якой спажывец рабіў заказ на пэўную колькасць наркотыкаў.

«Абракадабра Віцебск» праз паведамленне перадаваў нумар электроннага кашалька, на які неабходна было пералічыць грошы, далей ў паведамленні збытчык называў дакладнае месца закладкі «тавару».

Суд Першамайскага раёна Віцебска з улікам характару і павышанай ступені грамадскай небяспекі здзейсненага злачынства прысудзіў:

дваіх распаўсюднікаў, якім на момант здзяйснення злачынства не было 18 гадоў, да 10 гадоў пазбаўлення волі кожнага,

трэці (з улікам таго, што яму інкрымінавана яшчэ і кіраванне ў п'яным выглядзе) канчаткова атрымаў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 13 гадоў і 6 месяцаў (знаходжанне ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці).

Яшчэ адзін абвінавачаны па справе знаходзіцца ў вышуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?