Экстранныя СМС
Незалежна ад таго, які ў вас мабільны аператар, вы можаце даслаць экстраннае смс-паведамленне, якое з’явіцца ў атрымальніка пры разблакоўцы тэлефона. Для гэтага дастаткова набраць перад тэкстам сімвалы *!# і прабел пасля.
У некаторых мадэлях тэлефона нават не бачна адпраўніка. Вось як выглядае смс на IPhone 5:
Адпіска ад рассылкі смс
Вам надакучыла, што вам дасылаюць спам, рэкламу і здымаюць за гэта грошы? Вось што трэба, для таго, каб адпісацца:
- Velcom — *114*1#
- МТС — 0870 (а пасля націснуць паслядоўна 2-6-3)
- Life:) — 909 і папрасіць аператара адключыць паслугу
Змена голасу пры выкліку
Гэтая функцыя дазваляе змяняць голас пры размове. На выбар ёсць галасы дзіцяці, робата, ананіма і г.д. Функцыя пакуль што недасяжная для абанентаў МТС.
- Velcom — 7878
-
МТС — 5555.
- Life:) — 2233
Нумар абанента будзе высвечвацца, так што не думайце кагосьці напужаць.
Абяцаны плацёж
Бывае так, што ў самы неабходны момант вам адключаюць сувязь. Калі ў вас няма часу, каб пакласці грошы на тэлефон, вазьміце абяцаны плацёж!
- Velcom — *141*1#
- МТС — *113 * сума плацяжу ў рублях #
- Life:) — *110*9#
Змена тарыфнага плана
Калі вам не падабаецца ваш тарыфны план, вы заўсёды можаце яго змяніць, не выходзячы з дому. Дастаткова увесці USSD запыт:
- Velcom — *141*3*4#
- МТС — *111*13#
- Life:) — *110# або 909
Захавайце гэтую інфу сабе, каб пры патрэбе карыстацца!