Гандлёвы дом «Ліда‑рэгіён» быў створаны ў 2005 годзе ў якасьці прадпрыемства для прасоўваньня харчовых прадуктаў і прамысловых тавараў дзясятка буйнейшых лідзкіх прадпрыемстваў. Цяпер гандлёвы дом заключае дамовы зь іншымі беларускімі прадпрыемствамі на пастаўку іхняй прадукцыі ў Расею.
Напрыканцы 2007 г. прадпрыемства атрымала статус «Лідэра расейскай эканомікі», што ладзіцца сярод паўмільёну суб’ектаў гаспадараньня РФ. Генэральны дырэктар ГД Вячаслаў Жылінскі атрымаў ганаровае званьне «Топ‑мэнэджар Расейской Федэрацыі 2007»