Анры Хагуш пакінуў БАТЭ. Фота fc-rostov.ru.

Анры Хагуш пакінуў БАТЭ. Фота fc-rostov.ru.

З 68 замежных футбалістаў, якія выступалі ў найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі ў 2014 годзе, сорак ужо пакінулі краіну.

Сем легіянераў пакінулі «Слуцк», шэсць — магілёўскі «Дняпро». Толькі салігорскі «Шахцёр» захаваў сем сваіх замежных гульцоў.

Склад чэмпіёна Беларусі барысаўскага БАТЭ пакінулі чатыры з пяці леташніх легіянераў. Расеец Анры Хагуш стаў гульцом тульскага «Арсенала», украінец Андрэй Якаўлеў перабраўся ў саратаўскі «Сокал», латвійскі галкіпер Герман Маліньш падпісаў кантракт з рыжскім «Сконта». У пошуку працы пакуль знаходзіцца сербскі абаронца Неманья Тубіч.

Менскае «Дынама» пакінулі чатыры з васьмі легіянераў — гэта серб Слабадан СімавічФранк Джа-Джэджэ з Кот-д'Івуара, уругваец Эрнан Фігерэда і нарвежац Адама Дыямандэ.

Гродзенскі «Нёман» і «Гомель» страцілі чатырох легіянераў. Чатыры з пяці замежных гульцоў пакінулі «Мінск», тры легіянеры пакінулі жодзінскае «Тарпеда», два — «Белшыну», па адным — «Нафтан» і берасцейскае «Дынама».

У новым сезоне замест пяці раней дазволеных замежных гульцоў на полі змогуць знаходзіцца толькі чатыры. У той жа час замежнікі, якія згулялі ў палове матчаў за сваю нацыянальную каманду на працягу каляндарнага года, які папярэднічаў падпісання кантракту, легіянерамі лічыцца не будуць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?