11 студзеня ў Кафедральным саборы Кірылы Тураўскага ў Брукліне (Нью-Ёрк) адбылася калядная імпрэза.

Сёлета да дзяцей і дарослых завіталі сапраўдныя калядоўшчыкі: Алена Рыдзеўская (мастацкі кіраўнік і арганізатар), Ала Орса-Рамана, Андрусь Асадчы, Рая Бабаш, Марыя Нямера, Андрусь Падлескі, Аляксандра Турчанкова, Алена Дубавая, Валер Дворнік і Лявон Дудараў з традыцыйнымі каляднымі спевамі, танцамі і гульнямі.

Самыя маленькія ўдзельнікі імпрэзы сёлета парадавалі Святога Мікалая шматлікімі беларускімі песнямі і вершамі і атрымалі за тое салодкія падарункі.

 «Ціхая ноч» у выкананні Аляксандры Турчанковай

Саўка ды Грышка ладзілі дуду

Глядзі таксама: Нашы калядныя традыцыі ў амерыканскім горадзе — ялінка ў Саўт-Рыверы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?