Двое школьнікаў 9 і 11 гадоў у навагоднія святы пашкодзілі больш за дзесятак магіл на могілках вёскі Вялікавечнае ў Краснадарскім краі.

23.mvd.ru

23.mvd.ru

Аб гэтым паведамляецца на сайце ГУ МУС па Краснадарскім краі.

Паводле дадзеных праваахоўных органаў, двое хлопчыкаў часта бывалі на сельскіх могілках. Там яны збіралі і елі пакінутыя на магілах прысмакі. У навагоднія святы школьнікі зноў прыйшлі на пагост, захапіўшы з сабой малаток. Спрабуючы высветліць, хто з іх мацнейшы, дзеці разбілі магільныя пліты і столікі.

Адзначаецца, што асобы вандалаў атрымалася выявіць па шматлікіх слядах ад дзіцячага абутку.

Усяго ад жыхароў вёскі паступіла 11 заяў.

У паліцыі адзначаюць, што хуліганы пазбегнуць пакарання, бо не дасягнулі ўзросту прыцягнення да крымінальнай адказнасці. Школьнікаў паставілі на ўлік у камісію па справах непаўналетніх. Наступствы пагрому трэба будзе за свой кошт ліквідаваць іх бацькам.

23.mvd.ru

23.mvd.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?