fifa.com

fifa.com

Галоўную футбольную індывідуальную ўзнагароду года — «Залаты мяч — 2014» — атрымлівае форвард «Рэала» і зборнай Партугаліі Крыштыяну Раналду.

Такое рашэнне было прынята сёння ў Цюрыху.

Крыштыяну Раналду быў уладальнікам «Залатога мяча» год назад (за 2013-ы), а ў 2008 г. — «Залатога мяча» паводле версіі France Football.

У 2014-м «Рэал» разам са сваім лідарам выйграў Лігу чэмпіёнаў і Кубак Іспаніі, Суперкубак УЕФА і клубны чэмпіянат свету. Усяго ў каляндарным годзе за клуб і зборную партугалец правёў 62 гульні і забіў 61 гол.

Сёлета КР процістаялі форвард «Барселоны» і зборнай Аргенціны Ліянель Месі і галкіпер «Баварыі» і зборнай Германіі Мануэль Ноер.

***

«Залаты мяч» - сумесная ўзнагарода ФІФА і France Football. У такім фармаце прэмія існуе з 2010 года, калі былі аб'яднаны «Залаты мяч» France Football і «Гулец года ФІФА». У вызначэнні найлепшага гульца года прымаюць удзел галоўныя трэнеры і капітаны зборных, а таксама журналісты ўсяго свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0