У даследаванні, што цягнулася 14 год, узялі ўдзел больш за 5 тысяч чалавек узростам ад 52 да 84 год розных колераў скуры, што жылі ў розных штатах ЗША.
Як высветлілася па выніках даследавання, людзі аптымістычных настрояў маюць у два разы меней рызыкаў захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы.
Навукоўцы адсочвалі артэрыяльны ціск, індэкс масы цела, узровень цукру і халестэрыну, а таксама іх дыеты, фізічную актыўнасць і частату палення. Кожнаму з гэтых паказнікаў надаваўся бал ад 0 да 2. Кожны дадатковы бал змяншае рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў на 8%. Найлепшыя балы мелі аптымісты, для песімістаў прагнозы па сардэчна-сасудзістых захворваннях болей песімістычныя.
Для асобнага чалавека перамена настрою наўрад ці прынясе паляпшэнне стану здароўя, але ў межах папуляцыі вынік заўважны. Навукоўцы спадзяюцца на мерапрыемствы па падвышэнні агульнага ўзроўню аптымізму.